Мы адчынены!

Нядаўна ў польскім горадзе Вроцлаве адкрыўся шэлтэр для беларускіх палітвязняў і іх сем'яў, а таксама рэпрэсаваных людзей, якія выратаваліся ад пераследу ў сваёй краіне.

Мы адчынены!

Вроцлаў-Сіці: Новая прыстань для беларускіх палітвязняў і іх сем'яў

Шэлтар “Wrocław-city”, уяўляе сабой бяспечную прастору, дзе вызваленыя з турмаў беларусы могуць знайсці прытулак, абарону і падтрымку ў першы час пасля пераезду. Гэта важны крок на шляху да аднаўлення і інтэграцыі ў новае грамадства, які стане надзеяй для многіх людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у сваёй краіне.

Мы адчынены!

Адкрыццё шэлтара ва Ўроцлаве - гэта не проста акт салідарнасці, але і жыццёва неабходная падтрымка для тых, хто прайшоў праз турэмныя зняволенні і рэпрэсіі. У нашым доме ўцекачы атрымаюць не толькі жыллё, але і дапамогу ад валанцёраў у падачы дакументаў на легалізацыю, што дазволіць ім распачаць новае жыццё ў бяспечных умовах.

Арэнда шэлтара, размешчанага ў цудоўным горадзе Вроцлаў, аплачваецца Аляксеем Лявончыкам і яго ініцыятывай BY_Help, таксама працу падтрымліваюць актывісты і палітычныя зняволеныя Беларускай асацыяцыі палітычных зняволеных (БАП) «Да Волі!» і актывісты асацыяцыі "Беларускі саюз салідарнасці".
Зараз Wrocław-city мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы ад шырокай грамадскасці. Для паспяховага функцыянавання шэлтара неабходна дапамога валанцёраў, спонсараў і прадстаўнікоў СМІ. Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць падтрымаць гэты праект, існуе некалькі спосабаў зрабіць гэта:
1. Валанцёры: Калі вы гатовыя падзяліцца сваім часам і навыкамі, дапамагаючы тым, хто жыве ў нястачы, запоўніце анкета валанцера
2. Спонсары: Ваша фінансавая падтрымка дапаможа забяспечыць асноўныя патрэбы бежанцаў, у тым ліку ежу і аплату рахункаў за школьнае харчаванне. Перавесці сродкі можна на рахунак шэлтара:

Posiadacz: STOWARZYSZENIE BIAŁORUSKI ZWIĄZEK SOLIDARNOŚCI

Waluta: PLN

IBAN: PL13109024990000000157073043

Kod SWIFT banku: WBKPPLPP

Nazwa banku: Santander Bank Polska S.A.

Adres banku: al. Jana Pawła II 17, 00-854 Warszawa

Kraj banku: Polska

3. Бізнэс: Вы можаце дапамагчы прыбылым людзям, забяспечыўшы працоўныя месцы, каб яны маглі самастойна забяспечваць свае патрэбы 
анкета для бізнесоўцаў

4. СМІ і журналісты: Запрашаем прадстаўнікоў СМІ запісваць відэасюжэты аб рабоце прытулку і яго патрэбах, а таксама распаўсюджваць інфармацыю сярод тых, хто яшчэ знаходзіцца ў Беларусі і баіцца пераязджаць.
Мы адчынены!

Як Далучыцца
Запоўніце адпаведнае апытанкі і станьце часткай беларускага руху салідарнасці:
Апытанне для валанцераў

Апытанне для бізнесоўцаў


Для дадатковай інфармацыі і зваротнай сувязі можна звярнуцца праз Telegram: @ Flora_Lilii.

Мы верым, што разам мы зможам стварыць месца, дзе кожны адчуе сябе абароненым і патрэбным. Асаблівую падзяку выказваем тым, хто падзеліцца гэтай інфармацыяй у сваіх сацыяльных сетках.

Жыве Беларусь! Мы пераможам разам! 🤍❤️🤍